Іван Іванавіч – царэвіч Жыў сабе цар у якімсьці гасударстве, у якімсьці царстве, і быў у яго сын, Іван Іванавіч – царэвіч. Цар яго не пускаў нікуды гадоў да васемнаццаці, каб не заглядаўся ні на што, не балаваўся. А сын ужо давай прасіцца: – Бацюхна родны, пусціце свету пабачыць.