Детский сад № 1 г. Могилева
г. Могилев, ул. Калиновского, 44
+375 222 71-96-91
«21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы»
Штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталася ў баку. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з бацькамі выхаванцаў 1 малодшай «А» групы былі праведзены інтэрактыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. 
Віктарыны, дзе бацькі выбіралі лісток з выявай і перакладалі на беларускую мову. Менавіта праз мову мы перадаем з пакалення ў пакаленне традыцыі, звычаі, духоўныя каштоўнасці.
Такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню сямейных традыцый і павышаюць цікавасць да культурнай спадчыны.

Выхавацель дашкольнай адукацыі Галубоўская Т. А.

 

Оставить комментарий