Детский сад № 1 г. Могилева
г. Могилев, ул. Калиновского, 44
+375 222 71-96-91

Метадычны час «Фарміраванне ў выхаванцаў каштоўных адносін да культурна—гістарычных традыцый беларускага народу»

Сёння сярод педагогаў нашага дзіцячага сада прайшоў метадычны час у форме «круглага стала» па тэме «Фарміраванне ў выхаванцаў каштоўных адносін да культурна- гістарычных традыцый беларускага народа».

Выхаванне падрастаючага пакалення не можа ажыццяўляцца па-за традыцыйнай нацыянальнай культурай. Этнічная гісторыя, гістарычная спадчына і культура продкаў выступаюць базавымі.
Так як народная цацка з’яўляецца адным з вядучых кампанентаў культуры, «цудоўнай культурнай» спадчыны, сустрэча педагогаў скончылася правядзеннем майстр — класа па вырабу абрадавай лялькі «Калядная каза». Сфера гульні — асноўны аспект жыццядзейнасці дзіцяці, таму народная цацка выступае не толькі асноўным кампанентам гульні, але і сродкам этнаграфічнага асяроддзя, які можа расказаць пра гісторыю краіны, пра яе звычаі, абрады і традыцыі.

Оставить комментарий