
«Вучым беларускую мову цікава, творча і з задавальненнем».
Сёння выхаванцы 2 малодшай «А» групы сталі ўдзельнікамі адукацыйнага праекта «Слова тыдня» і пазнаёміліся са словам «Парасон». Дзеці запаміналі новае слова праз казкі, вершы, ігры і творчыя заданні.
Таксама да адукацыйнага праекта далучыліся і бацькі выхаванцаў і на адзін дзень сталі актыўнымі ўдзельнікамі працэсу і пагулялі ў гульню «Перакладчыкі». Бацькі бралі карцінку, казалі, што на ёй намалявана і перакладалі на беларускую мову.
Калі беларуская мова гучыць і дома, і ў дзіцячым садку, дзіцяці лягчэй і спакайней уключацца ў зносіны.
Давайце разам збіраць «скарбніцу» родных слоў! Няхай роднае слова гучыць часцей у вашых дамах!
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Галубоўская Т. А.








