"Беларуская цацка"
З мэтай далучэння да традыцый і гісторыі свайго народа, дзеці сярэдняй групы пазнаёміліся з беларускай цацкай і беларускім нацыянальным адзеннем, а таксама даведаліся з якога матэрыялу іх вырабляюць. З вялікай цікавасцю і жаданнем дзеці ўпрыгожвалі фартух беларускім арнаментам, чаргуючы элементы ўзору па памеры. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва выклікала вялікую цікавасць у дзяцей.