rube

Вход на сайт

Дзяды

 

         Культ продкаў на Беларусі мае складальную рытуальна-абрадовую сістэму. Найбольш пашыранымі праваслаўнымі святамі ў гонар усіх памерлых з’яўляюцца наступныя памінальныя дні: субота перад Вялікім пастом, аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня (Радаўніца), Траецкая субота і Змітраўскія дзяды.

          Змітраўскія дзяды — абрад ушанавання памерлых суродзічаў, які адбываецца ў суботу на трэццім тыдні пасля Пакроваў. У адпаведнасці з традзіцыйнымі народнымі ўяўленнямі лічыцца, што ў гэты дзень душы продкаў злятаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі, як захоўваюць даўнія радаводныя звычаі... 

         Дзяды — вялікае сямейнае свята, якое абуджае нашу памяць, нашу самасвядомасць, ажыўляе гісторыю і спакваля прыадчыняе будучыню. Памінальны характар свята памагае пэўнай строгасці ратуальных дзеянняў і псіхалагічнай стрыманасці ў час яго правядзення.

         Да свята раней абавязкова рыхтавалася ўся сям’я. Той з дарослых, хто быў у ад’ездзе, спяшаўся да вечара вярнуцца да дому. Неабходна было ўсюды навесці парадак: вымесці смецце з двара, прыбраць у хаце (асабліва старанна чысцілі кут і запечак), прыгатаваць шматлікія стравы, памыцца ў лазні. Казалі: «Трэба грэшнае цела абмыць, а потым і Дзяды адбыць».

         У розных кутках Беларусі абрадавая вячэра мела нейкія спецыфічныя рысы.

         Вячэра абавязкова пачыналася малітвай аднаго са старэйшых членаў сям’і. За стол садзіліся ціха, без запрашэння, кожны на сваё пастаяннае месца. Гаспадар, перахрысціўшыся, гукаў дзядоў.

       Існаваў строгі парадак падавання стваў на стол, напрыклад: куцця, поліўка, малако, клёцкі,яечня, каша, бліны,мяса... Кожны з членаў сям’і абавязкова павінен быў пакаштаваць усе стравы, інакш продкі будуць злаваць і наробяць шкоды. Пры гэтым колькасць страў магла быць рознай (але абавязкова няцотнай) у залежнасці ад заможнасці сям’і: 5, 7, 11, 13 і нават 15.

         Вячэра праходзіла стрымана, ціха. Звычайна добрым словам успаміналі памерлых родзічаў, асабліва знакамітых і доўгажыхароў. Уставаць з-за стала трэба было адначасова ўсім, бо верылі, што той, хто ўстане раней, можа хутка памерці.

         Пасля заканчэння вячэры гаварылі: «Святыя дзяды! Елі і пілі, ідзіце да сябе». Стол пакідалі непрыбраным, думалі, што пасля іх падсілкуюцца душы продкаў. Рэшткі страў назаўтра аддавалі старцам, свойскім жывёлам і птушкам, а беларусы-палешукі кідалі страву ў азёры і рэкі, калі ў сям’і былі тапельцы. 

Статистика посещений

Колькасць праглядаў матэрыялаў
293569