"У музычныя гульні гуляем і родную мову вывучаем"
Зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. У кожнага народа свае казкі, песні, танцы, гульні, і усе яны перадаюць з пакалення ў пакаленне асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, сумленне, гонар, сяброўства, узаемадапамогу, працавітасць.
На музычных занятках выхаванцы старэйшых груп з задавальненнем гуляюць у музычныя народныя гульні, такія як: "Гарлачык", "Міхасік", "Дудачка", "Каза-бадуля" і інш. Усе дзеці любяць музыку, усе дзеці любяць гуляць! А калі музыка аб’яднаецца з народнай гульнёй і узнікае музычная народная гульня, то станоўчы эфект цяжка пераацаніць.
Народныя музычныя гульні з’яўляюцца традыцыйным сродкам педагогікі. Такія гульні ў спалучэнні з іншымі выхаваўчымі сродкамі ўяўляюць сабой аснову пачатковага этапу фарміравання развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце і маральную аснову.
Музычны кіраўнік Алеся Лявонаўна Швайкова