
Метадычны час "Фарміраванне ў выхаванцаў каштоўных адносін да культурна-гістарычных традыцый беларускага народу"
Сёння сярод педагогаў нашага дзіцячага сада прайшоў метадычны час у форме "круглага стала" па тэме "Фарміраванне ў выхаванцаў каштоўных адносін да культурна- гістарычных традыцый беларускага народа".
Выхаванне падрастаючага пакалення не можа ажыццяўляцца па-за традыцыйнай нацыянальнай культурай. Этнічная гісторыя, гістарычная спадчына і культура продкаў выступаюць базавымі.
Так як народная цацка з'яўляецца адным з вядучых кампанентаў культуры, "цудоўнай культурнай" спадчыны, сустрэча педагогаў скончылася правядзеннем майстр - класа па вырабу абрадавай лялькі "Калядная каза". Сфера гульні - асноўны аспект жыццядзейнасці дзіцяці, таму народная цацка выступае не толькі асноўным кампанентам гульні, але і сродкам этнаграфічнага асяроддзя, які можа расказаць пра гісторыю краіны, пра яе звычаі, абрады і традыцыі.