rube

Вход на сайт

Сімволіка ручніка

Сярод ільняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва варты ўвагі ручнік.

Цікавасць да гэтай рэчы абумоўлена не толькі прыгажосцю, яго эстэтычнай функцыяй — упрыгожання інтыр’еру хаты, але і яго роляў у беларускіх абрадах. Падрыхтаваныя ў якасці падарункаў ручнікі мелі прэстыжнае значэнне, пасколькі з’яўляліся доказам здольнасці нявесты ткаць, а ў будычым — апранаць сям’ю. Дарэнне ручнікоў заўсёды суправаджалася пэўнымі рэтуаламі, песнямі. Але ручнікі дарылі не ўсім родзічам маладога (жаніха), а пераважна мужчынам: яго бацьку, сваму і яго памочніку, дружыне маладога, іншым вясельным чынам.

Тыповым было ўжыванне ручніка ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Адыходзячы ад аналоя, нявеста старалася цягнуць за сабой і ручнік. Гэта рабілася для таго, каб сяброўкі цягнуліся за ёй — выходзілі замуж.

Ручніком карысталіся і ў іншыя моманты вясельнага абраду: у час звязвання нявесты і жаніха на вянчанні, у час пераезду да жаніха, што сімвалізавала адзінства маладых.

Ужываўся і ручнік для абгортвання рук. Маладыя ўрачыста абводзілі ручніком вакол стала, заводзілі за стол. Такім жа чынам маладога і нявесту ўводзілі ў царквую

Кульманацыйны момант вяселля — прыезд павянчаных да хаты маладога — суправаджаўся сваеасаблівай выстаўкай пасагу нявесты: ручнікоў, абрусоў, посцілак — ствараўся яркі святочны інтэр’ер. Прысутныя прыдзірліва ацэньвалі колькасць і якасць рэчаў, багацце ўзораў.

Ручнік шырока ўжываўся ў жалобнай абраднасці.

Адзін з такіх старажытных звычаяў — вывешванне ручнікоў з вокнаў. На Віцебшчыне, напрыклад, калі цела нябожчыка ўжо ляжала ў труне на кутнім месцы, за акно, пры якім стаяла труна, вывешваўся ручнік. І ў знак жалобы, і для «патрэб» нябожчыка, які, паводле павер’я, можа вярнуцца ў пакінутую хату.

У Гомельскай вобласці на акно ставілі шклянку з цыстай вадой і вешалі ручнік, каб душа нябожчыка мела магчымасць памыцца і чыстай з’явіцца на той свет.

Ручнікамі здаўна на Палессі абвязваюць надмагільныя крыжы, бо гэта з’яўляецца найбольш выразным, даступным і зручным сродкам аздпблення магілы.

Ручнік ужываўся і пры ўшанаванні духаў продкаў, на «Дзяды», прычым ў рознай мясцовасці па-своему. На Магілёўшчыне, напрыклад, пасля вячэры на канец стала клалі ручнік, кавалак мыла, ставілі кубак з вадой. На стале пакідалі поўную чарку і вячэру. Людзі верылі, што дзяды прыйдуць уначы на вячэру і будуць мыць рукі. Рытуалы з ручніком адрозніваюцца паводле формы, але іх аб’ядноўвала сутнасць самаго абраду — ушанаванне продкаў. Ручнік, такім чынам, паўстае перад намі як сімвалічны пасрэднік паміж светам жывых і светам нябачным.

Статистика посещений

Колькасць праглядаў матэрыялаў
293546