Мой Магілёў
Таццяна Уладзіміраўна Лоўчая, (выхавальнік ДУА “Яслі-сад №1 г. Магілёва”)
О Магілёў мой, горад на Дняпры,
Цябе люблю, табой я ганаруся!
Куды б жыцце мяне ні занясло,
Заўсёды да цябе, у свой дом, вярнуся,
Бо нельга перадаць пачуцце тое,
Што адчуваю кожны раз,
Калі іду па гораду дадому
У ранішні або вячэрні час…
Калі бывала цяжка і маркотна,
Вярталася я ў родны горад мой
І, нібы птушка, крылы распраўляла,
І роднае паветра я хапала…
А водар, водар дзіўны, чараўлівы!
Ён напаўняе сэрца цеплынёй,
Спакоем, надзяляе сілай…
Здаецца,нейкай сілай незямной!
То горад надае мне моц і сілы,
Жаданне жыць, вучыцца і тварыць.
І толькі тут магу я быць шчаслівай.
І толькі тут магу, здаецца, жыць,
Бо тут жа маё сэрца, карані,
Якія нельга вырваць і адвезці
У нейкія далёкія краі.
Няхай жа кожны ураджэнец Магілёва,
дзе б ні знаходзіуся, ні жыў,
Успомніць горад, дзе калісьці нарадзіўся,
Дзе закахаўся, дзе шчаслівым быў!
2017
***